Увечары 23 мая 37-гадовы кіроўца аўтамабіля Chrysler Voyager, у стане алкагольнага ап'янення, на аўтадарозе Паставы — Варапаева — Мярэцкія здзейсніў наезд на 16-гадовага вучня сярэдняй школы, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння школьнік, які вёў ровар па краі праезнай часткі і быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і памёру рэанімацыйным аддзяленні раённай бальніцы.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Кіроўца затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?