Карыстальнік Reddit паскардзіўся, што былая каханка пастаянна шле яму спойлеры з «Гульні тронаў» Ён адзначыў, што часта здраджваў ёй, і такім чынам сяброўка вырашыла адпомсціць.

29-гадовы мужчына растлумачыў, што былая палюбоўніца закідвае яго спойлерамі перад выхадам кожнай новай серыі. Паводле яго слоў, яна дзейнічае праз сацыяльныя сеткі. Малады чалавек спрабаваў заблакаваць сяброўку, але яна заўсёды адшуквае спосабы расказаць яму пра сюжэт новых эпізодаў.

Карыстальнік Reddit дадаў, што дзяўчына нават стварала падробленыя профілі ў Facebook, каб адправіць яму чарговы спойлер.

«Я ведаю, што абышоўся з ёю кепска, але я проста хачу працягнуць глядзець свой любімы серыял», — напісаў мужчына.

Ён спытаў рады ў каментатараў, але тыя выказаліся пра ўчынак маладога чалавека няўхвальна. Неўзабаве яны ўзялі прыклад дзяўчыны — пачалі адпраўляць яму спойлеры. Мужчыну давялося выдаліць свой допіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?