Іпэшніца з Гомеля, якая займалася рытуальнымі паслугамі, вырашыла выкарыстаць міліцыянтаў у якасці інфарматараў для пошуку патэнцыйных кліентаў.

У ГУУБ МУС Рэспублікі Беларусь паступіла інфармацыя аб тым, што прадпрымальніца актыўна шукае інфарматараў у міліцэйскай асяроддзі па прадастаўленні звестак пра факты смерці грамадзян. У гэты раз зрабіла стаўку на «маладых» супрацоўнікаў міліцыі.

За кожны званок іпэшніца абяцала па 600 тысяч рублёў. А каб засцерагчы канал перадачы інфармацыі - прапаноўвала SIM-карты, зарэгістраваныя на памерлых людзей.

«У мэтах нейтралізацыі пазначанай пагрозы ўласнай бяспекі органам унутраных спраў і ўзняцця іміджу міліцыі, шостым упраўленнем ГУУБ МУС прынятыя меры да затрымання прадпрымальніка і яе памагатага. Падчас спробы перадаць грошы супрацоўніку міліцыі затрыманы яе муж, пасля супрацоўнікамі УСК па Гомельскай вобласці яму прад'яўленае абвінавачванне за пасрэдніцтва ў хабарніцтве», - паведамляе прэс-служба Гомельскага УУС

Затрыманая і сама жанчына, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа за дачу хабару. Жанчыну змясцілі пад варту, ёй пагражае да 5 гадоў, яе мужу – да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Раней на Гомельшчыне за падобныя ж дзеянні ў розны час ужо былі заведзены крымінальныя справы ў дачыненні да прадпрымальніка, супрацоўніка міліцыі і патолагаанатама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?