Трохгадовы хлопчык патануў у калодзежы ў Бярозаўскім раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Фота УСК па Брэсцкай вобласці

Няшчасны выпадак адбыўся 20 мая каля 20 гадзін паблізу прыватнага дома ў аграгарадку Пяскі. Хлопчык пражываў у бабулі. У гэты дзень ён знаходзіўся пад наглядам яе 11-гадовага аднавяскоўца. Паводле папярэдніх дадзеных, малы падняў драўляны шчыт люка і зваліўся ў калодзеж глыбінёй каля 1 м. Перапалоханы школьнік пабег клікаць бабулю. Аднак, калі жанчына дастала ўнука з калодзежа, ён быў ужо мёртвы.

Загінулы хлопчык часова жыў разам з бабуляй, паколькі яго маці перад тым уладкавалася на працу ў Брэсце і наведвала сына па выходных.

Следчымі высвятляюцца ўсе абставіны гібелі дзіцяці, апытаныя яго родныя і аднавяскоўцы. З адпаведных арганізацый узятая дакументацыя па ажыццяўленні кантролю за вадаправодным назіральным калодзежам і наяўнасцю адпаведных накрывак люка альбо агароджаў.

Па завяршэнні праверачных мерапрыемстваў Бярозаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 64-гадовага майстра каналізацыйнай гаспадаркі аграгарадка Пяскі распачатая крымінальная справа па арт.428 КК (службовая халатнасць). Ён з'яўляўся адказным за бяспеку эксплуатацыі збудаванняў на давераным яму ўчастку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?