Падлетак з Мазыра «замініраваў» Нацыянальны аэрапорт Мінск, запатрабаваўшы мільён даляраў і верталёт, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 15-гадовы школьнік ўвечары 22 мая, знаходзячыся ў кампаніі аднагодкаў, папрасіў у сяброўкі мабільны тэлефон, з якога патэлефанаваў у МНС. Ён паведаміў дзяжурнаму, што Нацыянальны аэрапорт Мінск замініраваны, а яму тэрмінова патрэбен мільён даляраў і верталёт, інакш праз некалькі хвілін аэрапорт узляціць у паветра.

Мазырскія міліцыянты аператыўна вылічылі нумар, з якога быў здзейснены званок, высветлілі асобу непаўналетняга «тэрарыста».

Па словах Марыі Крываногавай, прычыну свайго ўчынку школьнік патлумачыў проста — хацеў пажартаваць. У дачыненні да падлетка распачатая крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы, адказнасць па гэтым артыкуле КК надыходзіць з 14 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?