У Дубаі 23 мая адкрыўся першы ў свеце функцыянуючы офіс, надрукаваны на 3D-прынтары. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел кіраўнік Дубая шэйх Махамед бен Рашыд Аль Мактум.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на emirates247.com, унікальны будынак плошчай 250 квадратных метраў размешчаны побач з бізнэс-гатэлем Emirates Towers. Пры гэтым дызайн офіса выкананы па апошнім слове тэхнікі. Сам будынак падключаны да электраэнергіі, водазабеспячэння, тэлекамунікацый і абсталяваны кандыцыянерам.

Для вытворчасці будынка выкарыстоўваўся спецыяльны тып цэменту.

Усяго на ўзвядзенне будынка пайшло 17 дзён, а кошт аплаты працы персанала аказаўся на 50% ніжэйшы, чым пры будаўніцтве звычайных будынкаў, за кошт меншай колькасці супрацоўнікаў і высокай хуткасці выканання работ.

Узведзены будынак выкананы ў рамках стратэгіі Дубая па 3D-друку, накіраванай на выкарыстанне гэтай перспектыўнай тэхналогіі для павышэння статусу ААЭ і Дубая як вядучага сусветнага цэнтра 3D-друку да 2030 года. Стратэгія арыентаваная на тры асноўныя сектары: будаўніцтва, медыцына і спажывецкія тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?