Раніцай 23 красавіка невядомы мужчына абрабаваў Чэхаславацкі гандлёвы банк. Калі мужчына зайшоў у офіс, ён паводзіў сябе як звычайны наведвальнік — узяў талончык на прыём і чакаў сваёй чаргі. Калі падышла яго чарга, ён падышоў да акенца і працягнуў касіру ліст паперы. На ім было напісана, што ў заплечніку бомба, таму касір павінна перадаць мужчыну грошы. Атрымаўшы жаданае, рабаўнік пакінуў банк.
Чэшская паліцыя пакуль не знайшла злачынцу. Яго рост складае 170 сантыметраў. Пасля рабавання ён пераапрануўся ў сінюю майку, зняўшы талстоўку, і змяніў заплечнік на сумку для ноўтбука.
0
0
0
0
0
0