Цэны на хлеб у красавіку 2008 г. параўнальна з адпаведным пэрыядам мінулага году вырасьлі на 32,5%, а садавіна падаражэла на 101,5%.

Цэны на харчовыя тавары і безалькагольныя напоі ў красавіку 2008 г. параўнальна з адпаведным пэрыядам мінулага году вырасьлі на 47,2% (у студзені‑красавіку адносна адпаведнага пэрыяду 2007 г. на 37,5%), паведамляе Дзяржкамітэт статыстыкі Ўкраіны. У прыватнасьці, харчовыя прадукты падаражэлі на 49,2% (39,%), хлеб і хлебапрадукты — на 34,7% (28,7%), у тым ліку на хлеб — на 31,5%, мяса і мясапрадукты — на 47,3% (31,6%), рыба і рыбапрадукты — на 16,3% (13,7%), малако — на 40,7%, сыр і тварог — на 38,9%, яйкі — на 54%, масла і тлушчы — на 82,6% (66,9%), у тым ліку алей — на 114%.

Садавіна падаражэла на 101,5%, гародніна разам з бульбай — на 89,% (67,8%), у тым ліку бульба — на 27,7%. Цэны на цукар узьняліся на 26,8% (16%).

Алькагольныя напоі і тытунёвыя вырабы падаражэлі на 13% (11,4%), цэны на адзежу і абутак вырасьлі на 2,7% (2,3%).

Квартплата вырасла на 12% (12%), побытавая тэхніка падаражэла на 2,8% (2,1%).

Не стаяць на месцы й цэны на паслугі мэдыкаў — у цэлым яны вырасьлі на 19,2% (16,9%), у тым ліку амбуляторныя паслугі — на 22,4% (20,2%).

Цэны на паслугі пасажырскага чыгуначнага транспарту вырасьлі на 15,1% (18,4%), пасажырскага аўтатранспарту — на 27,2% (20,4%). Паліва падаражэла на 50,2% (43,5%). На 0,7% (1,5%) зьнізіліся цэны ў сфэры сувязі.

Падаражэла адукацыя: дашкольная і пачатковая — на 27,3% (22,6%), сярэдняя — на 17,9% (17,3%), вышэйшая адукацыя каштуе цяпер на 15,1% (15,1%) больш.

У красавіку спажывецкія цэны ва Ўкраіне вырасьлі на 3,1%, інфляцыя ў студзені‑красавіку склала 13,1%. У параўнаньні з красавіком 2007 г. інфляцыя вырасла на 30,2%.

СП, паводле korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0