На магіле Міхаіла Марыніча з'явіўся помнік. Ён уяўляе сабой нібы разгорнутую кнігу з чырвонага граніту, на якой змешчана імя і даты жыцця чалавека. У той жа час абрысы помніка нагадваюць і разарванае сэрца.

Міхаіл Марыніч быў кіраўніком Мінска, а пасля — міністрам і паслом. Ён сышоў у апазіцыю, бо быў нязгодны з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі. Урэшце, яго арыштавалі па надуманым абвінавачванні і пасадзілі ў турму. Там з ім здарыўся інсульт, з наступствамі якога ён змагаўся да канца жыцця, але застаўся верным уласным прынцыпам.

Марыніч пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?