У Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне. Пра гэта паведамляюць Рэспубліканскі гідраметцэнтр і МНС.

Фота Юліі Бальцэвіч

Сёння, 25 мая, да 18 гадзін на большай частцы Беларусі і ў Мінску чакаюцца навальніцы. Непагадзь захаваецца да канца дня і ў ноч з серады на чацвер, 26 мая. Пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, град, моцныя ліўні.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у Мінску ўведзены ў дзеянне план рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, звязаныя са значным выпадзеннем ападкаў, «Пасейдон». Ва ўсіх раёнах сталіцы аператыўнымі групамі праводзіцца пастаянны маніторынг сітуацыі. Задзейнічаныя ўсе прадугледжаныя планам сілы і сродкі горада, сярод якіх МНС, ДАІ, дарожныя службы. 

У Мінску былі зафіксаваныя абмежаванні руху грамадскага транспарту з-за падтапленняў на скрыжаванні вуліц Каліноўскага-Кнорына, Багдановіча-Кальцова, Крупскай-Малініна.

Ратавальнікі просяць грамадзян, і асабліва кіроўцаў аўтатранспарту, няўхільна выконваць патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ і МНС, якія працуюць на месцах магчымых падтапленняў. Усе абмежаванні транспартных патокаў ажыццяўляюцца для таго, каб не дапусціць затораў транспарту на небяспечных участках. Людзям, якія знаходзяцца ў цокальных паверхах або падвальных памяшканнях неадкладна пакінуць будынак, калі ў памяшканне пачынае прыбываць вада. Аўтааматарам раяць загадзя перепарковать аўтамабілі з нізінных месцаў, не пакідаць аўтамабілі на стаянцы ў месцах, дзе часта адбываюцца падтапленні.

Пры пагрозе жыццю або небяспецы неабходна тэлефанаваць па тэлефонах 101 ці 112.

Аднак не варта гэтага рабіць без крайняй неабходнасці. 101 прымае сотні выклікаў, усе яны апрацоўваюцца. Паведамляць варта толькі пра факт небяспекі або пагрозу жыццю.

Рэкамендацыі для насельніцтва пры моцным ветры:

  • Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп).
  • Машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.
  • Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.
  • Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Рэкамендацыі для насельніцтва пры навальніцы:

  • Каб пазбегнуць удару маланкай, па магчымасці не выходзьце з двара, зачыніце вокны і коміны.
  • У час навальніцы варта трымацца далей ад электраправодкі, антэн.
  • Адключыце радыё і тэлевізар, пазбягайце выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў.
  • Калі вы ў час навальніцы едзеце ў аўтамабілі, спыніцеся і зачыніце вокны, заставайцеся ў аўтамабілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?