Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў упэўненасць, што абмен ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка на расійскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева «будзе садзейнічаць умацаванню даверу паміж Украінай і Расіяй».

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка МЗС ФРГ, перадае DW.

Кіраўнік германскага знешнепалітычнага ведамства таксама спадзяецца, што абмен «надасць станоўчы імпульс» працэсу рэалізацыі Мінскіх дамоўленасцей.

«Гэта добрая навіна, дзеля якой мы доўга працавалі і якой нам, тым не менш, прыйшлося доўга чакаць», — падкрэсліў міністр.

Штайнмаер дадаў, што «шчаслівы і адчувае палёгку». Ён пажадаў Саўчанка хутчэй паправіць здароўе, падарванае за час прыняцця рашэння па яе справе, і дадаў, што ўсе яго «думкі з ёй і яе сям'ёй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0