Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка анансаваў вызваленне украінцаў Генадзя Афанасьева і Юрыя Салашэнкі. Пра гэта ён заявіў падчас рады рэформаў у сераду.

Ён павіншаваў усіх з вызваленнем Надзеі Саўчанка. «За гэтым будуць вызваленні Салашэнкі і Афанасьева, якія знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане здароўе — рак, сэпсіс», — сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт таксама паабяцаў прагрэс у працэсе вызвалення іншых закладнікаў.

«Мы чакаем прагрэсу на працягу трох-чатырох тыдняў. Не пазней», — сказаў Парашэнка.

«Усё гэта стала магчымым дзякуючы Мінскім пагадненням, за невыкананне якіх ужытыя санкцыі супраць Расіі», — дадаў ён.

Раней першы віцэ-спікер Ірына Герашчанка паведаміла, што да канца месяца будуць добрыя навіны адносна яшчэ дваіх украінскіх палітвязняў у Расіі.

Усяго ў расійскіх турмах утрымліваюць 27 украінскіх палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?