У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы вінаробы выкарыстоўваюць качак пароды індыйскі бягун для барацьбы са смаўжамі на вінаградніках.

Усе фота: Reuters

Як паведамляе Reuters, кожны дзень атрад качак здзяйсняе «баявы налёт» на вінаграднікі на ферме Vergenoegd у горадзе Стэленбош недалёка ад Кейптаўна.

Іх місія — знайсці і знішчыць тысячы вінаградных смаўжоў, якія пагражаюць ураджаю.

Каля тысячы качак, бегаючы па вінаградніку, знаходзяць з неймавернай дакладнасцю маленькіх смаўжоў, якія ядуць маладую лазу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?