Уладзімер Пуцін

Адпаведны ўказ падпісаў прэзыдэнт РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў. У прэм’ер‑міністра будзе сем намесьнікаў, зь іх двое — першыя, гэта экс‑кіраўнік ураду Віктар Зубкоў і былы памочнік прэзыдэнта Ігар Шувалаў.

Віцэ‑прэм’ерамі сталі Сяргей Сабянін ды Ігар Сечын, а таксама чальцы былога складу ўраду Сяргей Іваноў, Аляксандар Жукаў і Аляксей Кудрын.

Ключавыя міністры захавалі свае пасты.

Сярод новых імёнаў — кіраўнік міністэрства культуры Аляксандар Аўдзееў, кіраўнік міністэрства спорту, турызму й моладзевай палітыкі Віталь Мутко.

Дырэктарам Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі прызначаны Аляксандар Бортнікаў, які да гэтага кіраваў службай эканамічнай бясьпекі.

Экс‑дырэктар ФСБ Мікалай Патрушаў узначаліў Раду бясьпекі Расеі.

«Эхо Москвы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0