tass.ru

tass.ru

Экс-прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову забаранілі ўезд ва Украіну, паведамляе 112.ua са спасылкай на крыніцу ў Службе бяспекі Украіны.

Па дадзеных крыніцы «Украінскай праўды», Гарбачову забаронены ўезд на пяць гадоў.

22 мая ў інтэрв'ю The Sunday Times Гарбачоў назваў правільным рашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб далучэнні Крыма.

Былы прэзідэнт СССР адзначыў, што зрабіў бы тое ж, як кіраўнік расійскай дзяржавы, калі б аказаўся ў аналагічнай сітуацыі. «Я заўсёды за свабодную волю людзей, а большасць у Крыме хацела уз'яднацца з Расіяй», — сказаў Гарбачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?