Фота gomel-octur.guo.by

Фота gomel-octur.guo.by

Паводле апублікаваных лічбаў карыстання беларускай мовай сельскімі жыхарамі, у лідарах Ручаёўскі сельсавет Лоеўскага раёну: там з 669 жыхароў дома па-руску размаўляюць двое, яшчэ двое на трасянцы. А ўсе астатнія — 99,4% — па-беларуску.

«Наша Ніва» папрасіла падзяліцца сакрэтам поспеху старшыню тамтэйшага сельсавета Валянціну Краўчанку.

«Я сама не ведаю, як мы такога дабіліся, — сказала Валянціна. — Людзі самі так размаўляюць, усё само складваецца». 

Старшыня Ручаёўскага сельсавета таксама дала парады тым раёнам, у якіх моўная сітуацыя не настолькі добрая.

«Трэба больш займацца выхаваннем дзяцей у навучальных установах, каб дзеці больш размаўлялі, у дамах культуры праводзіць беларускія мерапрыемствы — акурат жа год культуры, трэба ў гэтым кірунку і працаваць», — выказала меркаванне Валянціна Краўчанка і расказала, што для яе раёна такія мерапрыемствы — завядзёнка.

«Мы часта праводзім. У нас прыходзіць па 30-40 дзетак, ну і бацькі іхнія, таму болей атрымліваецца. Звычайна ў праграме спевы, танцы. У нас ёсць вакальныя групы і дзіцячыя, і дарослыя. Яны беларускія песні людзям спяваюць, самі ды іншых вучаць», — сказала старшыня.

«І школы ў нас беларускія, і садкі дзіцячыя», — дадала жанчына. 

Паводле Валянціны Краўчанкі, незадаволеных такім станам рэчаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?