Белавежская пушча на тэрыторыі Польшчы падвергнулася нападу жукоў-караедаў. Праз «жывую пагрозу» ў Польшчы пачалі высякаць дрэвы ў рэліктавым лясным масіве, паведамляецца ў польскіх СМІ.

belarusgid.by

belarusgid.by

Актыўная высечка дрэў у польскай часткі Белавежскай пушчы пачалася 25 мая.

Польскія ўлады адзначаюць, што падобныя меры прынятыя, каб справіцца з актыўнасцю караедаў. Жукі псуюць кару, пазбаўляюць дрэва пажыўных рэчываў, таму яно можа загінуць. Між тым высечка дрэў была раскрытыкаваная з боку эколагаў. Адразу сем прыродаахоўных арганізацый адправілі скаргу на гэтае рашэнне ў ЕК, акцэнтуючы ўвагу на тым, што высечка парушае дырэктыву Еўрасаюза.

Шэраг спецыялістаў кажа, што ў Белавежскай пушчы жукі-караеды жылі заўсёды. Пры гэтым раз у 10 гадоў шкоднікі пачынаюць актыўна размнажацца.

У часопісе Nature польскія навукоўцы апублікавалі матэрыялы, дзе сцвярджаюць, што рашэнне прадыктаванае не прыродаахоўнымі, а хутчэй эканамічнымі меркаваннямі.

Раней міністр навакольнага асяроддзя Польшчы Ян Шышка казаў, што рашэнне аб высечцы дрэў на польскай тэрыторыі Белавежскай пушчы было прынята з меркаванняў экалагічнай бяспекі. Паводле яго слоў, да 2021 года плануецца правесці рубку дрэў на плошчы да 188 тыс. кв.м. Такім чынам плошча высечкі павялічыцца амаль у тры разы.

Пры гэтым адзначаецца, што тэрыторыю «Белавежскага нацыянальнага парку» ў Польшчы высечка дрэў не закране.

Праз Белавежскую пушчу праходзіць мяжа паміж Польшчай і Беларуссю. Пушча з'яўляецца найбуйнейшай тэрыторыяй першабытнага лесу ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?