Тры новыя аўтобусныя маршруты пачнуць працаваць у Мінску па будных днях з 1 чэрвеня, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Аўтобусы маршруту нумар 120 «Малінаўка-6 — ст.м. Малінаўка» будуць хадзіць па вул. Громава, вул. Ясеніна ў абодвух кірунках. Час работы: 6.50 — 8.50, 16.35 — 19.20.

Траса аўтобусаў маршруту нумар 177Э «ДС Кунцаўшчына — Азярцо» (экспрэс) праляжа па вул. Кунцаўшчына, Лабанка, Шаранговіча, МКАД, а/д Н-8931 у абодвух кірунках. На маршруце будзе прадугледжана выкананне 2 рэйсаў.

Аўтобусы маршруту нумар 180С «Чырвоны Бор — ДС Сярова» (хуткасны) паедуць па вул. Адзінцова, Лабанка, Гарэцкага, Алібегава, прасп. газеты «Звязда», вул. Громава, МКАД, вул. Казінца, Каржанеўскага, Кіжаватава, Асіповіцкая, Асаналіева ў абодвух кірунках. На маршруце будзе прадугледжана выкананне 6 рэйсаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0