Электронная чарга ў пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» пачне працаваць з 1 верасня 2016 года, паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў на сустрэчы з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ.

«Электронная чарга ў пункце «Варшаўскі мост» пачне працаваць ужо з 1 верасня. Яна будзе адкрыта для ўсіх: і грузавога, і легкавога транспарту», — сказаў Леанід Мальцаў.

Аўтамабілі, якія прыбылі ў пункт мытнага афармлення, будуць абавязаны заязджаць у сэрвісную зону. «Калі няма чаргі на мяжы — калі ласка, едзь. Калі ёсць чарга, то паедзеш на стаянку і будзеш чакаць. Калі ў цябе час (на перасячэнне мяжы) забраніраваны, паедзеш у той час», — адзначыў кіраўнік памежнага ведамства.

Леанід Мальцаў падкрэсліў, што знаходжанне ў сэрвіснай зоне і перасячэнне мяжы будуць бясплатнымі. Аплаціць неабходна будзе толькі паслугу па браніраванні часу для праезду ў іншую краіну. Пры гэтым карыстанне гэтай паслугай не абавязковае для кіроўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?