Мабільнымі падраздзяленнямі Аператыўнай мытні пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства ў Віцебскай вобласці канфіскавана больш за 111 тон яблыкаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Садавіна ўвозіліся ў шасці грузавых транспартных сродках з Беларусі ў Расію без фітасанітарных сертыфікатаў, якія неабходныя пры перамяшчэнні гэтых тавараў па тэрыторыі Мытнага саюза.
Акрамя таго, усе фуры накіроўваліся па падложных дакументах на адрас дзяржаўнага прадпрыемства ў Оршы, з якім у адпраўнікоў, як стала вядома, ніякіх дамоўных адносін не існуе.
Аператыўнай мытняй па выяўленых фактах распачаты адміністрацыйны працэс. Тавар «яблыкі свежыя», папярэднім ацэначным коштам больш за 1 млрд беларускіх рублёў, канфіскаваны.
За дапушчаныя адміністрацыйныя правапарушэнні суб`ектам гаспадарання пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару.