Дональд Трамп заручыўся падтрымкай дастатковай колькасці дэлегатаў для афіцыйнага вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на партыйным з'ездзе ў ліпені гэтага года.
Reuters
Паводле падлікаў агенцтва Асашыэйтэд прэс, Трампа падтрымліваюць 1238 дэлегатаў, гэта значыць, на аднаго больш, чым патрабуецца для вылучэння.
Невялікая колькасць «незвязаных» ці «супердэлегатаў» (гэта значыць тых, хто не абавязаны галасаваць за канкрэтнага кандыдата ў першым туры галасавання і мае права распараджацца сваім голасам па ўласным меркаванні) сказалі, што падтрымаюць мільярдэра Трампа на ліпеньскім з'ездзе партыі.