ЗАТ «Плацежная сістэма Белкарт» і ААТ «АСБ Беларусбанк« 26 мая прэзентавалі сумесны праект kartochki.by — першы ў Беларусі сэрвіс, які дазваляе самастойна ствараць дызайн для сваёй плацежнай карткі ў рэжыме рэальнага часу.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, сэрвіс kartochki.by будзе актуальны не толькі для дзяцей усіх узростаў, але і для дарослых.

«Сам сэрвіс выкананы ў выглядзе невялікага акна, у якім з дапамогай розных інструментаў (пэндзаль, аловак, гумка), а таксама палітры колераў можна маляваць. Атрыманы малюнак пасля можна захаваць на камп'ютар і аднесці ў банк для афармлення карткі з індывідуальным дызайнам альбо аформіць анлайн-заяўку», — кажа намеснік дырэктара плацежнай сістэмы «Белкарт» Уладзімір Гусараў.

На яго думку, падобныя праекты, якія залучаюць насельніцтва ў свет безнаяўных разлікаў, дапамагаюць разабрацца ва ўсіх нюансах безнаяўных плацяжоў. «У прыватнасці, напрыклад, чым раней дзеці пачнуць пазнаваць свет безнаяўных грошай, тым прасцей ім будзе зарыентавацца ў фінансавых хітраспляценнях дарослага жыцця. І галоўнае, мы спадзяёмся, што гэты сэрвіс стане выдатным матыватарам атрымаць картку з індывідуальным дызайнам, які будзе унікальным для трымальніка», — адзначыў Гусараў.

Пачынаючы з 1 чэрвеня ў рамках прасоўвання гэтага праекта будзе праходзіць конкурс «Сам сабе дызайнер». Штомесяц журы будзе выбіраць найлепшыя малюнкі ўдзельнікаў розных узроставых катэгорый, а пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. Узяць удзел у конкурсе можа любы ахвотны ва ўзросце ад шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?