Акрамя Гуркова, за золата чэмпіянату свету будуць змагацца яшчэ 5 прадстаўнікоў Беларусі. У мужчынскім турніры ў фінал выйшлі Дзмітрый Валент (81 кг), Анатоль Ванакоў (86 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг) і Андрэй Герасімчук (звыш 91 кг).

У жаночых спаборніцтвах за золата паспрачаецца Алена Ляшкевіч (45 кг).

А вось шматразовы чэмпіён свету Андрэй Кулебін (71 кг), на рахунку якога больш за два дзясяткі тытулаў, у цяжкім паўфінальным паядынку саступіў байцу з Тайланда і стаў бронзавым прызёрам.

Яшчэ 4 прадстаўнікі Беларусі прабіліся ў фіналы юніёрскага турніру чэмпіянату свету.

Увага да ўдзелу Гуркова ў чэмпіянаце была прыцягнутая пасля таго, як чыноўнікі ад спорту спрабавалі адмовіць яму ў фінансаванні паездкі. У адказ грамадскасць сабрала патрэбную суму за адзін дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?