З адключэннем ліфтоў сутыкнуліся жыхары двух 20-павярховых дамоў на вуліцы Маскоўскай у Брэсце. У дамах існуюць па тры ліфты — два маленькія і адзін вялікі, грузавы. Менавіта грузавы камунальнікі і адключылі — для эканоміі.

Пры адключэнні грузавога ліфта меркаваннем жыхароў дома ніхто не пацікавіўся. Каб уключыць ліфт, трэба было загадзя падаць заяўку ў дыспетчарскі пункт. Пацярпелі ад такой эканоміі інваліды-вазочнікі і жыхары з дзецьмі.

Як паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Віртуальны Брэст», 26 мая ў шматпавярховіках зноў запрацавалі ўсе ліфты. У ЖРЭУ патлумачылі, што адключэнне адбылося ў мэжах мерапрыемстваў па аптымізацыі працы ліфтаў. У выніку праведзенага аналізу спажывання электраэнергіі эканамічны эфект аказаўся нязначным. Менавіта таму камунальнікі прынялі рашэнне аднавіць працу адключанных ліфтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0