27 траўня акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам правялі грамадскія актывісты. Яны сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца пад вартай арыштаваны за роварны заезд «Крытычная маса» актывіст Зміцер Паліенка.

Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП).

У пікеце, прысвечаным дню народзінаў Паліенкі, якому споўнілася 22 гады, прымалі ўдзел Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў.

Удзельнікі пікету трымалі партрэты Паліенкі, бел-чырвона-белы-сцяг і праз мегафон гучна віншавалі Паліенку з днём народзінаў, а таксама скандавалі: «Жыве Беларусь!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?