Здымак AFP

Прэзыдэнт Украіны так і ня здолеў выступіць са штогадовым пасланьнем і заміж гэтага вымушаны быў правесьці прэс‑канфэрэнцыю.

Перад пачаткам выступу прыхільнікі Юліі Цімашэнкі заблякавалі трыбуну і запатрабавалі ўнесьці ў парадак дня законапраекты па барацьбе зь інфляцыяй.

Дэпатуты фракцыі Блок Юліі Цімашэнкі запатрабавалі дазволіць льготны імпарт мяса, а таксама прызначыць на пасаду кіраўніка Фонду дзяржмаёмасьці юрыста Андрэя Партнова, кандыдатуру якога падтрымала прэм’ер.

Вялікая частка выступу прэзыдэнта была прысьвечана пытаньню зьменаў Канстытуцыі. Віктар Юшчанка выказаў перакананьне, што Асноўны закон ня можна зьмяняць пад пэрсаналіі, а падкрэсьліў, што найкарацейшы спосаб зьмяніць Канстытуцыю — праз Нацыянальную Канстытуцыйную раду. Прэзыдэнт таксама заявіў, што не дапусьціць датэрміновых выбараў.

«Сіла, якая не выступае за палітычную стабілізацыю ў парлямэнце, выступае супраць нацыянальных інтарэсаў».

Юшчанка раскрыткавакаваў урад за тое, што дагэтуль не падаў ніводнага пакета антыінфляцыйных захадаў, што на ягоную думку, павінна быць прыярытэтам Кабінету міністраў.

У адказ на гэту крытыку прэм’ер‑міністар Юлія Цімашэнка правяла ўласны брыфінг, на якім заявіла, што ў парлямэнт наўмысна на ўносяцца пытаньні, зьвязаныя з антыінфляцыйнымі захадамі.

Яна дадала, што праца ўраду наўмысна блякуецца, найперш адміністрацыю прэзыдэнта, якая дамагаецца ўхваленьня закону пра кабінет міністраў.

Прэм’ер жорстка паабяцала дзейнічаць у адказ.

Спікер парлямэнту Арсеній Яцэнюк таксама правёў брыфінг для прэсы, на якім «выбачыўся перад украінскім народам за тое, што адбываецца ў сьценах Вярхоўнай Рады».

Назіральнікі ж сыходзяцца на думцы, што падзеі ў Радзе паклалі пачатак адкрытаму супрацьстаяньню паміж Цімашэнкай і Юшчанкам.

Паводле украінскай службы Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0