Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасці для пераадолення крызісных з'яў у эканоміцы і выхаду на ўстойлівае развіццё з акцэнтам на экспарце.

Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ «Амкадор-Пінск».

«Трэба гэты час перажыць. І калі мы апусцім рукі і пачнем, як кажуць у народзе, ныць і стагнаць, будзем плакацца, што крызіс, то пахаваем самі сябе жыўцом. Гэта не наш шлях.

Крызіс найперш у галовах», - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў кіраўніка краіны, беларуская прадукцыя сёння запатрабавана ў многіх краінах. «Трэба знаходзіць дзяржавы, якія купяць нашу прадукцыю, і навучыцца яе прадаваць. Гэты крызіс прымусіў нас хутка вучыцца, і мы гэта робім», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?