posterБажаволка (Блаженная)
Расея – Украіна, 2007, каляровы, 88 хв.
Рэжысэр: Сяргей Струсоўскі
Ролі выконваюць: Карына Разумоўская, Данііл Страхаў, Вячаслаў Жолабаў, Галіна Яцкіна, Аляксандар Масалаў
Жанр: Хрысьціянская мэлядрама
Прызы: Срэбны прыз на МКФ у Х’юстане
Адзнака: 5 (з 10)

У дзяцінстве гераіня шкадавала сабакаў і частавала іх аўсянаю кашай. Пасталеўшы, Аляксандра, якую прызнаў сваёй унучкай магнат, корміць бамжоў і малюе слабых дый пакрыўджаных. Увесь сьвет супраць наіўнае гераіні, яе спрабуюць згвалтаваць, падмануць, забіць – але Бог ратуе сваё дзіця.

Дэбютная карціна Сяргея Струсоўскага – гэта ціхая і шчырая хрысьціянская мэлядрама. Няма рэклямнага тлуму, знакамітых актораў і “зорнае” мітусьні. Карціна амаль не заўважная ў пракатнае сетцы, але на яе варта зьвярнуць увагу.

Фільмы, якія на зразумелай мове гавораць пра самае важнае – вельмі рэдкія. Хрысьціянскае кіно – гэта ня толькі фільмы пра Хрыста, апосталаў і Маісея. Гэта ня толькі (і не абавязкова!) стужкі, героі якіх – сьвятары. Хрысьціянства – гэта жыцьцё, калі штодзённа абіраецца любоў да Бога і да чалавека.

Гераіня карціны з чыстымі вачыма дзіцяці так і жыве. Пашкадаваць беднага, суцешыць засмучанага, падзякаваць нябёсам за кожны дзень… Згодна з традыцыяй мэлядрамы – перашкоды страшныя й кантрасныя: уначы на дзяўчыну нападае маньяк, які станецца ейным лекарам; лепшы сябар спрабуе яе забіць; дзядуля вар’яцее і лаецца зь нябачнымі чарцямі. Але зло ня мае ўлады над сьветлай душой.

Карціна “Бажаволка” недасканалая: бракуе філіграннай акторскай працы, асабліва на эпізодах; адчуваецца недахоп рэжысэрскага досьведу.

Але ясна-дзіцячыя творы гераіні, шчырая наіўнасьць дабра, акрэсьленая аўтарская пазыцыя і цеплыня любові робяць гэты фільм сапраўдным агеньчыкам – на тле халоднага й штучнага сьвятла.

Карціна дэманструецца ў кінатэатры “Мір” да 18 траўня а 17.20.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?