Расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін заявіў, што Расія адстае ад ЗША ў касмічнай галіне ў дзевяць разоў, паведамляе РБК.

Выступаючы на калегіі Міністэрства прамысловасці і гандлю, Дзмітрый Рагозін, які курыруе космас і ВПК, крытычна ацаніў становішча спраў у касмічнай галіны.

«Нават калі павысіць прадукцыйнасць у паўтара раза, усё роўна іх не дагонім ніколі», — адзначыў ён.

«Мы сёння ў касмічнай галіне адстаём ад амерыканцаў у дзевяць разоў. А ўсе нашы амбіцыйныя праекты сведчаць аб тым, што мы павінны павысіць гэтую прадукцыйнасць у паўтара раза. Ну павысім у паўтара раза, але ўсё роўна іх не дагонім ніколі», — сказаў расійскі віцэ-прэм'ер.

Ён адзначыў, што Расія так і будзе потым глядзець за навінамі НАСА або Ілана Маска і аблізвацца, тлумачачы сабе, чаму расіянам гэта не трэба — тое, што яны робяць.

Каб выправіць сітуацыю, на думку Рагозіна, трэба максімальна аблегчыць працэдуры прыняцця рашэнняў, скараціць дакументазварот, а таксама дамагчыся таго, каб праверкі ішлі праз адно акно.

У канцы мінулага года Рагозін заяўляў пра неабходнасць зрабіць таннейшым запускі касмічных апаратаў, патлумачыўшы гэта тым, што «канкурэнты наступаюць на пяткі». У якасці прыкладу віцэ-прэм'ер прывёў Ілана Маска.

Пра імкненне «канкураваць» з праектамі Маска раней заяўляў кіраўнік Раскосмаса Ігар Камароў. Паводле яго слоў, «Расія прыйдзе да стварэння шматразовых ракет-носьбітаў», але пры гэтым не змог сказаць, калі гэта адбудзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0