Грузавік збіў вучня малодшых класаў у Мінскім раёне, паведамілі БелТА ў ДАІ Мінскага райвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 26 мая ў аграгарадку Крупіца на скрыжаванні вуліц Садовая і Мінская. 32-гадовы кіроўца ўчыніў наезд на 8-гадовага пешахода, бо не заўважыў яго пры пад'ездзе да святлафора. Дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было экстранна шпіталізаванае.

Цяпер у акалічнасцях здарэння разбіраюцца спецыялісты. Дзяржаўтаінспекцыя просіць дарослых надаваць павышаную ўвагу бяспецы дзяцей. Паводле звестак ДАІ, з пачатку года ў ДТЗ загінула 3 дзіцяці, яшчэ каля 75 дзяцей атрымалі траўмы. У 77% выпадкаў вінаватымі аварый станавіліся кіроўцы, якія груба парушылі ПДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0