Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў былога генеральнага сакратара НАТА Андэрса Фог Расмусэна сваім пазаштатным дарадцам (па згодзе).
Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы.
Андэрс Фог Расмусэн у 2001-2009 гадах узначальваў урад Даніі, а з 2009 па 2014 гады займаў пасаду генеральнага сакратара НАТА.