Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў органаў пагранічнай службы краіны з прафесійным святам — Днём пагранічніка, які адзначаецца 28 мая.

«Абарона рубяжоў Айчыны ва ўсе часы лічылася справай мужных воінаў, якія стойка аберагаюць родную зямлю ад любых замахаў. Мы схіляем галовы перад памяццю тых байцоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага і заплацілі сваім жыццём за нашу мірную будучыню», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашняе пакаленне пагранічнікаў беражліва захоўвае і прымнажае ратныя традыцыі сваіх папярэднікаў, актыўна процідзейнічае міжнароднаму тэрарызму, незаконнай міграцыі, кантрабандзе і іншым правапарушэнням. «Упэўнены, што ва ўмовах новых рызык і выклікаў сучаснасці вы, як сапраўдныя патрыёты, будзеце і ў далейшым з гонарам абараняць нашы непарушныя рубяжы», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Ён выказаў словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, якія паказалі сапраўдны прыклад адданасці Радзіме і беззапаветнага служэння свайму народу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?