У сядзібе-музэі «Пружанскі палацык» адбылася «Ноч вышыванкі» — імпрэза ў нацыянальным калярыце. Госці прыехалі ня толькі з Пружанаў, але і зь Берасьця, Кобрына, Бярозы і нават з Польшчы.

Многія наведнікі «Ночы вышыванкі» былі апранутыя ў кашулі з нацыянальным арнамэнтам. Хто такіх ня меў — замаўлялі вышымайкі ў майстра Пружанскага дому рамёстваў, які наносіў арнамэнт на цішоткі проста на вачах замоўцы.

Працавала этна-кавярня, выстава беларускіх кніг, мастацкая выстава.

«Наша мерапрыемства праходзіць у межах міжнароднай акцыі «Ноч музэяў» у этна-стылі, нацыянальных традыцыях. Гэта першая нашая спроба правесьці «Ноч вышыванкі». Калі будзе добры розгалас, то мы будзем ладзіць яшчэ. Сёньня шмат людзей прыйшлі сюды ў вышыванках, вышымайках. Гэта добры знак», — кажа дырэктар музэю «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч.

Дырэктар музэю «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч разам з удзельніцамі вечарыны.

Дырэктар музэю «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч разам з удзельніцамі вечарыны.

Народны майстар Марыя Кулецкая малявала ўсім жадаючым этна-аквагрым на твары або на руках. 

Народны майстар Марыя Кулецкая малявала ўсім жадаючым этна-аквагрым на твары або на руках. 

Фольк-гурт «Бабіна лета» з Аранчыц Пружанскага раёну.

Фольк-гурт «Бабіна лета» з Аранчыц Пружанскага раёну.

Удзельніцы фольк-гурту «Смаляначка» з Пружанаў.

Удзельніцы фольк-гурту «Смаляначка» з Пружанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?