Толькі што скончыўся фінальны бой за званне чэмпіёна свету па муай-тай у катэгорыі да 75 кілаграм. 

Віталь Гуркоў перамог Экапана Самбаансаба з Тайланда, які не саступаў у баях ужо 4 гады запар. 

Віншуем нашага «Народнага чэмпіёна»!

Гэтая перамога адметная яшчэ і тым, што некаторы час паездка Гуркова ў Швецыю была пад пытаннем — у зборнай нібыта не маглі знайсці грошы. 

У адказ на гэта грамадскасць за адзін дзень сабрала неабходную суму ў некалькі тысяч еўра, а за Гурковым замацавалася мянушка «Народны чэмпіён»

Вось кароткае відэа, знятае адразу пасля бою — Гуркоў яшчэ не разматаў бінты і перадае прывітанне свайму трэнеру Зміцеру Пясецкаму. 

А вось як «Народны чэмпіён» з'явіўся на ўзнагароджванне.

«Пагоня побач! Будзем жыць», — вітаюць байца ў фэйсбуку. 

Гэты чэмпіянат склаўся для беларусаў надзвычай удала — у агульным медальным заліку мы другія з 5 залатымі, адной срэбранай і чатырма бронзавымі медалямі. 

Чэмпіёнамі свету сталі Віталь Гуркоў, Анатоль Ванакаў, Зміцер Валент і Андрэй Герасімчук. 

Дзяніса Ганчаронка шведскі медык не дапусціў да фіналу праз павышаны ціск.

Сярод дзяўчат золата мае Алена Ляшкевіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?