Фото сайта provincia.com.mx

У часопісе Social Psychological and Personality Science яны даводзяць, што ўсяму ёсць мяжы, і гэты оптымум — сэкс не часцей, як раз на тыдзень.

Трое спецыялістаў падчас даследаванняў апыталі больш за 30 тысяч чалавек, высветліўшы не толькі густы і перавагі, але і рэгулярнасць заняткаў сэксам і ўплыў колькасці на якасць. Была зроблена выснова, што больш за астатніх пытанне пра колькасць сэксу хвалюе людзей, якiя знаходзяцца ў працяглых адносінах або шлюбе, бо менавіта яны лічаць, што аснова сямейнага шчасця — часты і рэгулярны сэкс.

Эмі Мьюз (Amy Muise), Ульрых Шымак (Ulrich Schimmack) і Эмілі Імпэт (Emily A. Impett) для наступных этапаў даследавання адабралі толькі тых, хто вядзе рэгулярнае палавое жыццё з пастаянным партнёрам. Вось тут і выявілі залатую формулу шчаслівых адносін — сэкс раз на тыдзень. Больш часты сэкс можа ператварыць задавальненне ў руціну, а больш рэдкі — выкліча неспакой за трываласць шлюбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0