Нямецкі авіяперавозчык Lufthansa абвясціў, што перастае лётаць у Венесуэлу, якая перажывае ўсё больш моцны эканамічны крызіс.

Палёты спыняцца з наступнага месяца, але Lufthansa спадзяецца аднавіць іх у найбліжэйшай будучыні.

У кампаніі кажуць, што кантроль над абаротам валюты, уведзены ў лацінаамерыканскай дзяржаве, робіць немагчымым для перавозчыка перавод сваіх даходаў у даляры і іх вывад за мяжу.

У Венесуэле цяпер назіраюцца высокая інфляцыя і востры недахоп тавараў першай неабходнасці. Гэта ўжо выклікала хвалю акцый пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?