15 мая набудуць моц новыя метадычныя рэкамендацыі, згодна з якімі пры аднясенні перамяшчаных цераз мытную мяжу тавараў да тавараў для асабістага карыстання ўлічваюцца іх характар і колькасць, а таксама частата перамяшчэння тавараў цераз мытную мяжу фізічнай асобай.

Пры прыняцці рашэння аб прызначэнні тавараў службовымі асобамі мытні бяруцца таксама пад увагу склад сям’і, месца працы ці яго адсутнасць, месца жыхарства, блізкасць месца жыхарства да мяжы, іншыя акалічнасці.

Такім чынам беларускія мытнікі маюць намер узмацніць кантроль за людзьмі, якія незаконна ўвозяць у краіну тавар для камерцыйных мэтаў, выкарыстоўваючы дапушчальныя квоты на бяспошлінны ўвоз грузу.

Як адзначыў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк, «у кожным канкрэтным выпадку будзе прымацца пэўнае рашэнне…»

«Мы ствараем перадумовы, якія, па вялікім рахунку, зробяць нявыгадным гэты від бізнесу. А гэта бізнес, прычым вельмі буйны», — дадаў намеснік кіраўніка ДМК.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0