У Мінску пражываюць 57 чалавек, якія перасягнулі 100-гадовы рубеж, паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Першынство па доўгажыхарстве ў жанчын — іх у горадзе 53.

Самаму сталаму чалавеку ў Мінску 111 гадоў. Доўгажыхарка — Глебка Алена Іосіфаўна — пражывае ў Маскоўскім раёне сталіцы.

У сталым узросце 90-99 гадоў знаходзяцца 4896 мінчукоў. У гэтай узроставай катэгорыі лідзіруюць таксама жанчыны: на 777 мужчын прыпадае 4119 жанчын. Прычым, як адзначылі ў профільным камітэце мэрыі, з іх 9 мужчын і 5 жанчын працягваюць працаваць, у асноўным у сферы адукацыі.

Аказанне дапамогі старэйшаму пакаленню, у тым ліку ў выглядзе сацыяльных дапамог, грашовай, а таксама сацыяльна-бытавой, псіхалагічнай, рэабілітацыйнай дапамогі застаецца прыярытэтным кірункам сацыяльнай палітыкі, якая праводзіцца ў горадзе, падкрэслілі ў ведамстве. Доўгажыхароў ва ўзросце 95 гадоў і старэй з мясцовага бюджэту выплачваецца штомесячная сацыяльная дапамога ў памеры адной мінімальнай пенсіі па ўзросту.

У органах сацыяльнай абароны сталіцы на ўліку знаходзяцца больш за 478,1 тыс. атрымальнікаў пенсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?