Паводле іншай вэрсіі, расейскія кампаніі прадаюць сыравіну апальнай «Укртатнафце» праз нашу краіну.

Крэменчугскі НПЗ (ЗАТ «Укртатнафта»), які праз канфлікт з расейскай «Татнафтай» (былым генэральным пастаўшчыком нафты і акцыянэрам) зазнаў праблему дэфіцыту сыравіны, часткова вырашыў праблему з дапамогай Беларусі. Паводле інфармацыі расейскай Газета.Ру, сёлета ў красавіку прадпрыемства ўпершыню закупіла ў нашай краіне 18,9 тыс. тонаў сырой нафты.

У выніку канфлікту «Татнафта» спыніла пастаўкі нафты ў Крэменчуг. А таксама заклікала да гэтага іншыя расейскія нафтавыя кампаніі, чым паставіла прадпрыемства, што забясьпечвае 45% нафтаперапрацоўкі ва Ўкраіне, пад пагрозу закрыцьця. «Укртатнафта» вымушаная была дывэрсыфікаваць крыніцы паставак нафты.

Экспэрт: Беларусь у выглядзе невялікай групы асобаў можа нядрэнна падзарабіць на нафце

Экспэрт інвэстгрупы «Регион» Канстанцін Гуляеў мяркуе, што Ўкраіна набывае лішкі нафты, атрыманыя ў Расеі. «А з улікам розьніцы нафтавых цэнаў для бліжэйшых суседзяў і астатніх пакупнікоў расейскай нафты Беларусь у выглядзе невялікай групы асобаў можа нядрэнна падзарабіць», — дадае экспэрт «Антанта‑Капітал» Цімур Хайрулін. Аналітык інвэсткампаніі «Проспект» Аляксандар Кузьняцоў мае іншы погляд: сыравіну апальнай «Укртатнафце» праз нашу краіну прадаюць расейскія кампаніі, што ня хочуць «сьвяціцца».

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0