Сумесны пілётны праект па генэалягічным турызьме ў Гомельскай вобласьці маюць намер ажыцьцявіць Маскоўскі інстытут сацыяльнай памяці і катэдра маркетынгу Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. Сухога. Сутнасьць праекту — арганізацыя пастаянна дзеючых турыстычных маршрутаў па месцах родавай памяці.

Першы тур «Масква—Гомель—Ветка—Рагачоў—Масква» плянуецца правесьці ў канцы траўня — пачатку чэрвеня для ўраджэнцаў Веткаўскага і Рагачоўскага раёнаў, якія жывуць у Маскве.

Паводле «Звязды»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0