Колькасьць загінулых у выніку землятрусу на паўднёвым захадзе Кітая наблізілася да 15 тыс. пасьля таго, як выратавальнікі пачалі працу ў найбольш пацярпелых раёнах.

Штуршкі, самы магутны зь іх дасягнуў сілы ў 7,9 бала, былі зафіксаваныя ў панядзелак. Эпіцэнтар знаходзіўся ў павеце Вэнчуань правінцыі Сычуань. Землятрус быў такі моцны, што адчуваўся нават у Пэкіне і сталіцы Тайланду Бангкоку.

На дадзены момант афіцыйна пацьверджана сьмерць 14 463 чалавекі, але лічба не зьяўляецца канчатковай і ў найбліжэйшы час можа вырасьці.

Так, паводле прадстаўнікоў уладаў гарадку Інсю (павет Вэньчуань), разбурэньні тут выглядаюць больш маштабнымі, чым лічылася да гэтай пары: дарогі блякаваныя, пад руінамі апыналася мноства народу. Толькі 2 300 чалавек з 10 тысячнага гарадка знойдзены жывымі.

Да 25 тысяч чалавек, паводле інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, магчыма, знаходзяцца па заваламі.

Падземныя штуршкі ў Сычуані сталі самымі моцнымі ў Кітаі за апошнія 30 гадоў з часу цянь‑шанскаму землятрусу 1976 г., які забраў жыцьці 240 тысяч чалавек.

Многія краіны сьвету, у тым ліку краіны Эўрасаюзу, ЗША, Брытанія, Тайвань, Паўднёвая Карэя, Японія, выказалі гатоўнасьць дапамагчы Кітаю, і Пэкін абвясьціў, што з ўдзячнасьцю такую дапамогу прыме.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0