ria.ru

ria.ru

Пра гэта ў сераду, 1 чэрвеня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта Украіны.

«Па выніках перамоваў у «нармандскім фармаце» мы дасягнулі адзінства ў пазіцыях і дамоўленасці аб тым, што мы пачынаем працу ў Вене на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц «нармандскага фармату» пры АБСЕ, і ў перспектыве - з прыцягненнем усіх краін АБСЕ. Бо нам неабходны будзе кансенсус усіх дзяржаў — удзельніц Арганізацыі адносна разгортвання місіі на Данбасе. На гэта пагадзіўся і расійскі бок», — сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў.

Ён дадаў, што ўлады Украіны маюць запісы ўсіх тэлефонных размоў, якія пацвярджаюць згоду Уладзіміра Пуціна на размяшчэнне менавіта ўзброенай паліцэйскай місіі АБСЭ.

«Адзінае, што я адзначу, што лідары сапраўды не абмяркоўвалі дэталі, бо гэта ўжо павінны рабіць эксперты і спецыялісты для таго, каб напрацаваць і даць адпаведныя прапановы на зацвярджэнне кіраўнікоў краін «нармандскай чацвёркі»», — сказаў Елісееў.

Абвяржэнне: МЗС Расіі: Масква не згаджалася на размяшчэнне ваенізаванай місіі ў Данбасе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?