Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.

На тэлефонныя званкі абітурыентаў і іх сваякоў адказваюць прадстаўнікі ВНУ, кампетэнтныя ў пытаннях прыёму ў вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі.

«Практыка запрашэння на гарачую лінію спецыялістаў сістэмы вышэйшай адукацыі сябе выдатна зарэкамендавала: гэтыя людзі не толькі тэарэтыкі, але і дзеючыя практыкі, глыбока і дэталёва могуць адказаць на пытанні, даць параду альбо кансультацыю», - адзначылі ў прэс-службе.

Патэлефанаваць па гарадскім нумары (+375-17)-222-43-12 можна да 19 жніўня. Лінія будзе працаваць з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00. Гарачая тэлефонная лінія працуе і ў выхадныя дні: субота — 18 чэрвеня, 25 чэрвеня, 9 ліпеня, 16 ліпеня, 23 ліпеня, 30 ліпеня, 6 жніўня, 13 жніўня. І ў нядзелю — 19 чэрвеня, 24 ліпеня, 31 ліпеня, 14 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0