Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей.
Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц — 2015 | Дух мінскіх вуліц — 2016: Студзень | Люты | Сакавік
Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.
Маладыя людзі на Нямізе побач з будынкам адной папулярнай сеткі фаст-фуду.
Адміністратар паркінгу на Нямізе.
Чыгуначны вакзал.
Мужчына з багатай рамай для карцін на праспекце Незалежнасці.
Людзі ля будаўнічага плоту на самай гламурнай вуліцы Мінска — Зыбіцкай.
Верхні горад. Смешнае графічнае супадзенне.
Жанчына вядзе казу ў хлеў на ўскраіне Чыжоўкі.
Птушыныя матывы на вуліцы Казлова.
Камунальнікі мыюць слупы на праспекце Незалежнасці.
Сілуэты мінакоў, знятыя праз трэснутую шыбу.
Мужчына з бэзам на прыступках падземнага пераходу на плошчы Якуба Коласа.
На перакрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі вал.