Міністэрства замежных спраў адзначае вялікую колькасць нематываваных адмоў у выдачы віз грамадзянам Беларусі пасля пашырэння Шэнгенскай зоны.

На першапачатковым этапе, пасля снежня 2007 года, калі да Шэнгенскага пагаднення далучыліся яшчэ 9 дзяржаў, колькасць адмоў у некаторых пасольствах дасягала амаль палавіны ад агульнай колькасці зваротаў за візай.

Значна ўскладнілася для грамадзян Беларусі і працэдура выдачы віз, паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0