Свет1010

Парламент Германіі прызнаў генацыд армянаў

Ніжняя палата парламента Германіі падтрымала рэзалюцыю, якая прызнае падзеі 1915 года ў Асманскай імперыі генацыдам армянскага насельніцтва з боку туркаў.

Дэбаты з нагоды стаўлення да падзей пачатку Першай сусветнай вайны працягваюцца ў Германіі ўжо не першы год. У красавіку мінулага года прэзідэнт краіны Гаўк адкрыта назваў генацыдам масавыя забойствы армянаў у Асманскай імперыі.

Турцыя адмаўляе, што падзеі 100-гадовай даўніны былі генацыдам, і ўказвае на тое, што ў час вайны ахвяры былі з усіх бакоў канфлікту.

Перад пачаткам галасавання прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым заявіў, што яно павінна стаць «тэстам на дружбу» Берліна і Анкары.

Палітык таксама адзначыў, што сёння ў Германіі пражывае каля 3,5 мільёна турак, якія ўносяць актыўны ўклад у эканоміку краіны.

Гісторыкі сыходзяцца ў тым, што ў 1915-1916 гадах сотні тысяч армян загінулі падчас масавай дэпартацыі з Анатолі (усходняя вобласць цяперашняй Турцыі) — у прыватнасці, у сірыйскую пустыню і іншыя малапрыдатныя для жыцця месцы.

Каментары10

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →