Трынаццатую гадавіну рэфэрэндуму 1995 году, пасьля якога былі зьмененыя дзяржаўныя сымбалі Беларусі, незарэгістраваная ў Беларусі арганізацыя «Малады фронт» адзначыла масавым вывешваньнем бел‑чырвона‑белых сьцягоў у пятнаццаці гарадах краіны.

Месцы, у якіх былі вывешаныя нацыянальныя палотнішчы, «маладафронтаўцы»абралі адмыслова. У Менску, напрыклад, сьцягі былі вывешаныя на плошчы Перамогі і пляцы Волі. «Плошча Перамогі нагадвае аб гераічным змаганьні мільёнаў беларусаў супраць фашысцкіх акупантаў, а Пляц Волі зьяўляецца адным з сымбаляў незалежнасьці Беларусі, напамінам аб нацыянальна‑вызваленчым руху Беларусі й антыкамустычным супраціве», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Таксама бел‑чырвона‑белыя палотнішчы зьявіліся ў Магілёве, Горадні, Берасьці, Віцебску, Салігорску, Гомелі, Жодзіне, Лідзе і іншых гарадох Беларусі.

ЗП

Фота mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0