Турцыя адклікала свайго пасла ў Нямеччыне «для кансультацый» пасля таго, як бундэстаг прыняў рэзалюцыю аб прызнанні генацыду армян. Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіў турэцкі прэм'ер Біналі Йылдырым.

Раней пра тое, што ў знак пратэсту супраць прызнання бундэстагам генацыду армян у ходзе Першай сусветнай вайны Турцыя адклікала свайго пасла ў Нямеччыне, паведамляла Deutsche Welle са спасылкай на сайты блізкай да турэцкіх уладаў газеты Yeni Şafak і ліберальнай Sabah.

Па дадзеных Yeni Şafak, пасол Хюсейін Аўнін Карслыаглу ўжо ў чацвер днём вылеціць з Берліна ў Анкару. Гэтую ж інфармацыю з высокапастаўленай дыпламатычнай крыніцы атрымаў берлінскі таблоід B.Z.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?