28 мая ў двары прыватнага дома ў Гродне сваякі знайшлі 75-гадовага гаспадара жылля, які ляжаў на зямлі, а таксама ягоную мёртвую 63-гадовую жонку.

Мужчыну з дыягназам «кровазліццё мозгу» шпіталізавалі ў адну з бальніцу, дзе праз тры дні памёр.

Падчас агляду месца здарэння следчыя і эксперты выявілі на целе жанчыны сляды гвалтоўнай смерці і меркаваную прыладу здзяйснення злачынства — малаток. Пры гэтым слядоў прысутнасці іншых асоб у доме не мелася, маёмасць не прапала.

Была сфармуляваная версія забойства, заснаваная на сабраных доказах. Яно адбылося 28 мая на глебе канфлікту паміж сталымі мужам і жонкай. Падчас сваркі пенсіянер некалькі разоў ударыў жонку малатком па галаве. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы. Пасля гэтага ў падазраванага адбыўся інсульт, які завяршыўся смяротным зыходам. Працягваецца высвятленне ўсіх абставінаў здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?