Суд Маскоўскага раёна Мінска 7 чэрвеня разгледзіць справу аб усталяванні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да актывіста апазіцыі Паўла Вінаградава.

Як паведаміў Вінаградаў, адпаведная судовая позва яму прыйшла па пошце. Пры гэтым актывіст сумняваецца ў законнасці дзеянняў уладаў. «Мне хочуць зноў усталяваць нагляд на шэсць месяцаў. Чаму? Таму што ёсць тры пратаколы па адміністрацыйных справах. Навошта? Можа, выбары парламенцкія, можа, з-за маіх нацягнутых адносін з Маскоўскім РУУС», — выказаў меркаванне апазіцыйны актывіст.

«Але паводле беларускага заканадаўства нельга трымаць пад прэвентыўным наглядам таго, у каго пагашаная судзімасць, да зняцця якой у мяне засталося тры месяцы. Таму незразумела, як суд дакажа ўсталяванне нагляду на шэсць месяцаў, калі судзімасць будзе пагашаная праз тры», — сказаў ён.

Нагадаем, пасля падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года Вінаградаў быў арыштаваны і асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі. 14 верасня 2011 года моладзевы актывіст выйшаў на свабоду згодна з указам прэзідэнта аб памілаванні, але за ім усталявалі прэвентыўны нагляд на тры з паловай гады. Затым прэвентыўны нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгода ў сувязі з неаднаразовым прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.

Прэвентыўны нагляд з Вінаградава быў зняты 2 лістапада 2015 года, пасля чаго ён быў пастаўлены на ўлік у Маскоўскім РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?